3 траўня 2024, Пятніца, 16:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На ваеннай выставе ў Гродна выпусцілі танк (Відэа)

70

Падчас падрыхтоўкі да выставы ваеннай тэхнікі 3 ліпеня ў Гродна выпусцілі танк.

Сёння ноччу ў Сетцы з'явілася аматарскае відэа, на якім паказаны інцыдэнт, піша «Вечерний Гродно».

Карыстальнік гродзенскага форуму fixlogger, відавочца здарэння, падзяліўся аматарскім запісам, на якім відаць падзенне танка з лаветы. Паводле яго слоў, гэта адбылося напярэдадні афіцыйнага Дня незалежнасці. У кадры можна разгледзець, як па вуліцы Горкага на даволі вялікай хуткасці едзе машына, затым з яе падае танк, а машына з'язджае, верагодна, нічога не заўважыўшы.

Дарэчы, 3 ліпеня на плошчы Тызенгаўза праходзіла выстава ваеннай тэхнікі, таму можна выказаць здагадку, што танк, які ўпаў, быў адным з «экспанатаў».

Нагадаем, што танкі ў Гродна «выпускаюць» ужо не ў першы раз. Падобны выпадак адбыўся 23 лютага, калі падчас выставы ваеннай тэхнікі на плошчы Тызенгаўза танк няўдала заехаў на платформу і скаціўся на левы бок.

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках