3 траўня 2024, Пятніца, 7:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы з Літвой затрымалі 15 тысяч пар кантрабандных шкарпэтак

9
На мяжы з Літвой затрымалі 15 тысяч пар кантрабандных шкарпэтак

Супрацоўнікі Ашмянскай мытні затрымалі 15 тыс. пар кантрабандных імпартных шкарпэтак.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі.

Партыю фірмовых шкарпэткавых вырабаў спрабавалі схаваць ад мытнага кантролю ў аўтамабілі Iveko, які ехаў з Бельгіі ў Расею праз ПТА «Каменны Лог» на беларуска-літоўскай мяжы. У грузавым адсеку аўтацягніка, згодна з міжнародным тавара-транспартным дакументам, знаходзіліся адзенне і абутак фірмы Nike, у тым ліку шкарпэткі. Аднак перамяшчалася на 15 тыс. пар шкарпэтак больш, чым было задэкларавана. Нелегальная частка тавару канфіскаваная. Папярэдне шкарпэткавыя вырабы ацэненыя на суму звыш Br647 млн.

Па дадзеным факце супрацоўнікі Ашмянскай мытні пачалі адміністрацыйны працэс.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках