3 траўня 2024, Пятніца, 17:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускіх наймітаў Кадафі вывезлі з Трыпалі

7
Беларускіх наймітаў Кадафі вывезлі з Трыпалі

Беларусы, асуджаныя ў Лівіі за дапамогу рэжыму Муамара Кадафі, пераведзеныя са сталіцы краіны ў горад Зінтан.

Гэта рашэнне прынятае ў сувязі з пагаршэннем сітуацыі з бяспекай у Трыпалі, паведамляе прэс-служба міністэрства замежных спраў Украіны.

Прадстаўнікі ўлады запэўнілі, што ў горадзе Зінтан, які размешчаны ў 170 кіламетрах ад сталіцы, група, у складзе якой, акрамя трох беларусаў, таксама прысутнічаюць грамадзяне Украіны і Расеі, будзе знаходзіцца ў лепшых умовах. Асуджаныя размешчаныя ў кандыцыянаваных вагончыках па некалькі чалавек у кожным і забяспечаныя халоднай і цёплай вадой.

Больш за тое, ім дазваляецца у любы час выходзіць з вагончыкаў і шпацыраваць на спецыяльна адведзенай для гэтага тэрыторыі.

Нагадаем, тры беларусы, двое грамадзян Расеі і 19 грамадзян Украіны былі затрыманыя восенню 2011 года сіламі Пераходнага нацыянальнага савета (ПНС) Лівіі па абвінавачванні ва ўдзеле ў ваенных дзеяннях на баку Кадафі. У лютым 2013 года быў абвешчаны прысуд затрыманым: грамадзянін Расеі, якога абвінавачваюць у каардынаванні групы, прысуджаны да пажыццёвага зняволення. Іншыя падсудныя - да дзесяці гадоў турмы з папраўчымі работамі. Вышэйшы ваенны суд Лівіі ўжо пачаў разгляд апеляцыі на прысуд, наступнае пасяджэнне запланаванае на 14 жніўня 2013 года.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках