3 траўня 2024, Пятніца, 10:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мяжа на замку: у Расею праз Беларусь завезлі 900 фур з яблыкамі

16
Мяжа на замку: у Расею праз Беларусь завезлі 900 фур з яблыкамі

Увезеныя ў Беларусь яблыкі ўдзельнікі злачыннай групы праз падстаўныя кампаніі вывозілі ў Расею, дзе прадавалі за наяўны разлік.

У выніку правядзення супрацоўнікамі Камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці і ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Брэсцкай вобласці сумесных аператыўна-вышуковых і кантрольных мерапрыемстваў спыненая дзейнасць арганізаванай злачыннай групы, якая выкарыстоўвала ценявыя схемы паставак садавіны на рынкі Рэспублікі Беларусь і ў Расейскую Федэрацыю, паведамляе прэс-служба КДК .

Выкарыстоўваючы падстаўныя кампаніі, удзельнікі злачыннай групы па дакументах адлюстроўвалі, што увезеныя з Польшчы ў Беларусь яблыкі нібыта ў далейшым адгружаліся на адрас гэтых лжэструктур. Фактычна ж яблыкі рэалізоўваліся за наяўны разлік на рынках Рэспублікі Беларусь, а таксама вывозіліся ў Расейскую Федэрацыю. У злачыннай схеме былі задзейнічаныя рэквізіты і разліковыя рахункі 11 лжэпрадпрымальніцкіх кампаній.

У агульнай колькасці ў Беларусь было ўвезена 900 вялікагрузных аўтамабіляў з яблыкамі на суму больш за 10 млн. даляраў ЗША. Сума нявыплачаных у 2011-2012 гадах падаткаў склала 1,5 млрд. рублёў.

Арганізатарам злачыннай групы з'яўляўся грамадзянін Расейскай Федэрацыі, у склад групы ўваходзілі жыхары Беларусі. У дачыненні да асоб, якія маюць дачыненне да здзяйснення злачынства, распачатыя крымінальныя справы па арт. 18 (арганізаваная група) і ч. 2 арт. 243 (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках