3 траўня 2024, Пятніца, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Касціцын вярнуўся ў «Авангард» на тры гады

2
Сяргей Касціцын вярнуўся ў «Авангард» на тры гады

Беларус Сяргей Касціцын падпісаў кантракт з омскім «Авангардам».

Тэрмін пагаднення складзе тры гады, піша сайт championat.com.

Сяргей Касціцын ужо выступаў за омскі хакейны клуб падчас лакаўту. У складзе «Авангарда» беларускі форвард набраў 28 (9+19) ачкоў у 27 матчах. Форвард паспяхова выходзіў на лёд у адной тройцы з Аляксандрам Фраловым і Дзмітрыем Сёміным.

Нагадаем, што ў Касціцына-малодшага было аднагадовае пагадненне з «Нэшвілам», але кіраўніцтва клуба прыняло рашэнне выкупіць кантракт беларуса. «Предатарз» абавязаныя выплачваць 26-гадоваму форварду два мільёны даляраў на працягу двух гадоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках