3 траўня 2024, Пятніца, 13:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сноўдэн просіць аб прытулку яшчэ ў шасці краінах

34

На гэты раз у мэтах бяспекі краіны не называюцца.

Паведамленне аб тым, што збеглы супрацоўнік ЦРУ Эдвард Сноўдэн падаў запыты на дазвол аб прытулку ў шасці краінах, з'явілася ў твітэры WikiLeaks сёння ўвечары, 5 ліпеня.

У паведамленні падкрэсліваецца, што краіны, у якіх Сноўдэн просіць прытулак, названыя не будуць праз засцярогу з боку ціску ЗША.

Раней экс-супрацоўнік ЦРУ, які распавёў журналістам аб праграме па зборы асабістых дадзеных грамадзян, ужо запытаў прытулак у Аўстрыі, Балівіі, Бразіліі, Венесуэле, Германіі, Індыі, Ірландыі, Іспаніі, Італіі, Кітаі, Кубе, Нідэрландах, Нікарагуа, Нарвегіі, Польшчы , Расеі, Фінляндыі, Францыі, Швейцарыі, Ісландыі і Эквадоры. Многія з гэтых краін адхілілі просьбу.

Таксама паведамлялася, што Беларусь можа даць прытулак былому супрацоўніку ЦРУ. Аб гэтым, у прыватнасці, заявіў першы намеснік старшыні камітэта Дзярждумы Расеі ў міжнародных справах Леанід Калашнікаў. Палітык не выключыў верагоднасці таго, што з Масквы былы агент ЦРУ накіруецца ў Менск. Беларускі МЗС абверг такую магчымасць.

Афіцыйна Эдвард Сноўдэн усё яшчэ знаходзіцца ў транзітнай зоне аэрапорта Шарамеццева ў Маскве.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках