3 траўня 2024, Пятніца, 8:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ватыкан пагадзіўся на кананізацыю Яна Паўла II

33
Ватыкан пагадзіўся на кананізацыю Яна Паўла II

Папа Рымскі Францыск даў згоду на кананізацыю Яна Паўла II.

Адначасова ў аблічча святых будзе ўзведзены Папа Ян XXIII, перадае Polskie radio са спасылкай на ватыканскія крыніцы.

У мінулы аўторак падчас пленарнага пасяджэння Ватыканская Кангрэгацыя па справах святых пацвердзіла факт здзяйснення другога цуду Янам Паўлам II. Гаворка ідзе аб цудоўным вылячэнні смяротна хворай жанчыны. Гэты выпадак быў вывучаны двума лекарамі, кожны з якіх прызнаў лячэнне невытлумачальным з пункту гледжання сучаснай медыцыны. Таксама спецыяльная камісія тэолагаў афіцыйна прызнала вылячэнне цудам.

Чакаецца, што кананізацыя папы Яна Паўла II можа адбыцца 8 снежня.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках