15 траўня 2024, Серада, 14:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сумар: «Эх, калі б у мяне быў друкарскі станок...»

94
Сумар: «Эх, калі б у мяне быў друкарскі станок...»

Старшыня Брэсцкага аблвыканкама паскардзіўся на адсутнасць магчымасці друкаваць грошы.

Падчас правядзення 5 ліпеня прамой тэлефоннай лініі кіраўнік рэгіёну паспеў адказаць на 24 пытанні. У асноўным, берасцейцы пыталіся ў Канстанціна Сумара аб тым, калі адновіцца крэдытаванне іх жылля, на якіх умовах можна атрымаць участак або перасяліцца з аварыйных дамоў, піша «Вячэрні Брэст».

Зрэшты, не абышлося і без традыцыйных для такіх «ліній» пытанняў - аб працякаючых дахах, неўладкаваных дарогах і іржавай вадзе. На апошнюю скардзіліся, да прыкладу, жыхары аграгарадка Яечкавічы Іванаўскага раёна. Стараста вёскі Вера Саўчук, якая патэлефанавала на прамую лінію па просьбе і па даручэнні аднавяскоўцаў, расказвала, што пасля кіпячэння вады з крана ў чайніку застаецца асадак таўшчынёй у 1 см. Гэтую ваду яна і ў санстанцыю вазіла, і ў кабінет старшыні райвыканкама, каб той асабіста пераканаўся. Патрэбная станцыя па змяншэнню ўтрымання жалеза , на якую вось ужо які год не вылучаюцца грошы. Губернатар паабяцаў развязаць праблему гэтага аграгарадка не пазней 2014 года ў рамках абласной праграмы «Чыстая вада». Пры гэтым паскардзіўся: «Эх, калі б у мяне быў друкарскі станок, удалося б многае вырашыць і многае зрабіць для людзей».

Напэўна гэтыя яго словы тычыліся і будаўніцтва жылля. Даручаючы спецыялістам разабрацца ў той ці іншай сітуацыі, Канстанцін Сумар нагадаў: у гэтым годзе ўрад выдзеліў галіне 280 млрд рублёў на льготнае крэдытаванне, з разліку кошту квадратнага метра 4,6 млн рублёў. Але ўжо да канца першага паўгоддзя ліміт быў вычарпаны, а квадратны метр падаражэў у сярэднім да 6 млн. Да таго ж ўрад прыняў пастанову, якая абавязвае шматдзетныя сем'і аплачваць 5% кошту кватэры ўласнымі грашыма, а гэта ні многа ні мала 30-40 млн - для большасці аграмадныя сумы. На такую, на іх думку, несправядлівасць скардзіліся старшыні аблвыканкама па тэлефоне адразу некалькі жанчын. Маўляў, як жа так: ўказ Лукашэнкі № 13 абяцае стоадсоткавую падтрымку шматдзетным, а тут...Але губернатар прасіў людзей не турбавацца, маўляў, урад дзейнічае для іх жа выгоды і ў адпаведнасці з ўказам правадыра.

Адзначым, што кіраўнік аблвыканкама на працягу доўгага часу здзіўляў сваімі заявамі і ініцыятывамі. Так, восенню 2010 года ён прапанаваў паставіць прыжыццёвы помнік Лукашэнку за развіццё аграгарадкоў, а вясной 2011 года прэзентаваў сольны музычны альбом лірычных песень «Береза, белая подруга». У мінулым годзе кіраўнік вобласці вырашыў пацешыць расейскіх журналістаў, якія наведалі Брэст, песнямі і скокамі ва ўласным выкананні. Таксама Сумар вядомы сваёй заявай аб тым, што Лукашэнка вышэйшы за бога і любоўю да дарагіх іншамарак.

Напісаць каментар 94

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках