19 траўня 2024, Нядзеля, 15:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Брэстгазаапарат» спынены: усіх працоўных адправілі ў адпачынкі

150
«Брэстгазаапарат» спынены: усіх працоўных адправілі ў адпачынкі

Склады прадпрыемства забітыя неліквідам.

Аб крытычнай сітуацыі на заводзе “Брэстгазаапарат”, які выпускае прадукцыю пад маркай “Гефест”, сайту charter97.org распавёў адзін з рабочых.

”На наступным тыдні завод не працуе. Нам паведамілі, што ўсіх адпраўляюць у адпачынак. Прычына – у тым, што на складах назапасілася велізарная колькасць нерэалізаванай прадукцыі”, – паведаміў супрацоўнік “Брэстгазаапарата”.

Падобная сітуацыя склалася і на іншым буйным прадпрыемстве абласнога цэнтра – ААТ “Дываны Брэста”. Склады забітыя гатовай прадукцыяй, а належныя адпускныя выплачваюць з затрымкай. Як стала вядома ў пятніцу, з 8 па 14 ліпеня кіраўніцтва прадпрыемства прапанавала супрацоўнікам некаторых цэхаў ўзяць адпачынак за свой рахунак.

Адзначым, што “Брэстгазаапарат” разглядаўся як адна з самых паспяховых і прэстыжных кампаній абласнога цэнтра. У 1994 годзе было праведзена яго акцыянаванне і створана сумеснае беларуска-расейскае прадпрыемства. Кантрольным пакетам акцый (51%) валодае ААТ “Газпром”, 29,9% належыць беларускаму ўраду, астатнія – фізічным асобам.

”Брэстгазаапарат” спынены ўжо другі раз у гэтым годзе. У красавіку з-за праблем з рэалізацыяй прадукцыі завод не працаваў паўмесяца.

З пачатку 2013 шматлікія буйныя беларускія заводы перыядычна ўводзілі скарочаны працоўны тыдзень, на іншых прадпрыемствах рабочых адпраўлялі ў вымушаныя адпачынкі. Гэта звязана з праблемамі рэалізацыі прадукцыі.

Напісаць каментар 150

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках