12 траўня 2024, Нядзеля, 18:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: «Нашэсце» пад бел-чырвона-белымі сцягамі

20

Сотні беларусаў прыехалі на найбуйнейшы рок-фестываль Расеі, каб пачуць забароненых на радзіме «Ляпісаў».

«Нашэсце» адкрылася ў Цвярской вобласці ў пятніцу і скончыцца сёння, 7 ліпеня.

У фестывалі прымаюць удзел «Начныя Снайперы», «Ляпіс Трубяцкой», «Воплi Вiдаплясава», «Каста», «Пілот», «Кароль і Шут», «Аліса», «Дэльфін», «Арыя», «Brainstorm», «Анімацыя», «Кукрыніксы», «Млын», «Пікнік», «Пасля 11», «Сэнсавыя Галюцынацыі», «Юта» ,«FPG», «LОUNA», «7Б», «Брыгадны Запар», Вася Абломаў, «Кіпелаў», Насця Палявая, Вольга Арэф’ева, «Сансара», «Торба-на-Строме», «Чыж і Ко», «Alai Oli».

На «Нашэсці» традыцыйна вялікая колькасць гасцей з Беларусі. Яны едуць на фестываль у першую чаргу для таго, каб пачуць Сяргея Міхалка, які разам са сваім гуртом ўжо не ў першы раз прыме ў ім удзел. У першыя дні мерапрыемства над натоўпам людзей ужо былі заўважаныя бел-чырвона-белыя сцягі.

Фотa: "Экспресс газета"

Фотa: "Комсомольская правда"

«У нас няма такіх велізарных фестываляў, - кажа ў інтэрв'ю ІТАР-ТАСС Аляксей з Новаполацка, - Ёсць «Мост» у Менску, але ён значна больш сціплы. Сюды мы прыехалі паслухаць у нядзелю «Ляпіса Трубяцкога». Гэта наш беларускі гурт».

Нагадаем, «Ляпіс Трубяцкой» забаронены ў Беларусі. Яе лідар Сяргей Міхалок не можа вярнуцца на радзіму праз крытыку ўладаў.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках