16 траўня 2024, Чацвер, 20:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Невідушчая спявачка з Беларусі скарыла журы конкурсу «Голас»

15
Невідушчая спявачка з Беларусі скарыла журы конкурсу «Голас»

23-гадовая беларуска Патрысія Курганава возьме ўдзел у прэстыжным расейскім музычным конкурсе.

Новы сезон шоў «Голас» стартуе на «Першым канале» ужо восенню. Зараз у тэлевізійным цэнтры «Астанкіна» у разгары кастынгі ў праект, на якіх, часам з'яўляюцца, самыя нечаканыя ўдзельнікі. Але нароўні з фрыкамі і клоунамі паказаць свае здольнасці прыходзяць і сапраўдныя таленты: некаторыя з іх да слёз кранаюць прадзюсараў праекта. Больш за ўсіх уразіла журы 23-гадовая дзяўчына, якая прыехала ў Маскву з Беларусі - Патрысія Курганава. Патрысія ад нараджэння не бачыць, а яе гісторыя выклікала ў многіх слёзы на вачах, піша heat.ru.

Як аказалася, Патрысія перажыла сапраўдную трагедыю - яна страціла родную маму, якая не дачакалася аперацыі на хворым сэрцы ,і брата - ён загінуў у страшнай аварыі. Сем гадоў таму, у інтэрнаце для людзей са слабым зрокам у Менску дзяўчыну адшукала спявачка Дзіяна Гурцкая.

Гурцкая тады прыехала да дзетак, каб праспяваць для іх, і была здзіўленая выступам адной з выхаванак інтэрната, якая выканала яе ўласную песню «Ты тут». Гурцкая вырашыла ўзяць Патрысію пад сваю апеку і дапамагчы ёй развіць вакальны талент.

Патрысія ўжо брала ўдзел у фестывалі «Белы кій» і запісала дуэт з выпускніком «Фабрыкі зорак» Маркам Цішманам - з ім дзяўчына па-сапраўднаму пасябравала. Марк суправаджаў Патрысію і на кастынг у «Голас».

Калі Курганава праспявала знакамітую «I will always love you» Уітні Х'юстан, а следам за ёй песню Паліны Гагарынай «Калыханка», журы аднагалосна вырашыла прапусціць дзяўчыну ў наступны тур кастынгу.

«У мяне трэсліся каленкі, я так хвалявалася! - прызналася дзяўчына - Калі прамовілі маё імя, узрадавалася так, што пачала скакаць. У мяне спыталі, каго б я хацела выбраць сабе ў настаўнікі на праекце. Я сказала, што выбіраю Пелагею ці Аляксандра Градскага, яны мне блізкія па духу».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках