17 траўня 2024, Пятніца, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскія інспектары праляцяць над Беларуссю

3
Польскія інспектары праляцяць над Беларуссю

Спецыялісты Польшчы выканаюць на ўкраінскім самалёце Ан-30Б назіральны палёт над тэрыторыямі дзяржаў-удзельніц Дамовы па адкрытым небе.

Ён пройдзе, у тым ліку, і над тэрыторыяй Беларусі, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Расеі.

«Самалёт назірання адносіцца да класа лятальных апаратаў, не прызначаных для аснашчэння якім-небудзь узбраеннем. Усталяваныя на ім тэхнічныя сродкі прайшлі пры ўдзеле прадстаўнікоў Расеі неабходны міжнародны агляд», - гаворыцца ў паведамленні.

Падчас палёту па ўзгодненым маршруце расейскія і беларускія спецыялісты будуць ажыццяўляць на борце самалёта кантроль за выкарыстаннем апаратуры назірання.

Месяц таму падобны палёт праводзілі шведскія спецыялісты.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках