15 траўня 2024, Серада, 11:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Віцэ-Міс Менск-2009»: Карону ў Яны Канцавенка павінны забраць

52
«Віцэ-Міс Менск-2009»: Карону ў Яны Канцавенка павінны забраць

Горад павінна прадстаўляць годная дзяўчына, за якую не будзе сорамна.

Такое меркаванне ў інтэрв'ю «Белгазете» выказала «Віцэ-Міс Менск-2009» Дар'я Саладуха.

- Калі я ўдзельнічала ў конкурсе, са мной складалі дамову. У ёй паведамлялася, акрамя іншага, што ва ўдзельніц не павінна быць ніякіх фатаграфій у адкрытым доступе, якія іх кампраметуюць. Акрамя таго, вусна агаворвалася, што мы не павінны танчыць go-go у клубах, выкладваць у сацсеткі адкрытыя фотаздымкі і асабліва публікаваць свае двухсэнсоўныя фота ў глянцавых выданнях. Бо пры адборы прэтэндэнтак на карону важнае і маральнае аблічча дзяўчыны - фатаграфій, падобных да тых, якія выявілі ў цяперашняй Міс Менск ні ў якім разе быць не павінна...

Я ж таксама магу прыйсці ў клуб са сваімі сябрамі, але буду паводзіць сябе там цывілізавана - патанчыць, адзначаць што-небудзь, але не рабіць незразумела што...

Не думаю, што Яна Канцавенка можа ўвасабляць наш Менск - горад павінна прадстаўляць годная дзяўчына, за якую не будзе сорамна нідзе. Ад удзельніцы, якая зарэкамендавала сябе такімі паводзінамі, такімі здымкамі і аспектамі біяграфіі, карона павінна перайсці больш годным дзяўчатам.

Нагадаем, пасля правядзення конкурсу «Міс Менск 2013» выліўся нежартоўны скандал. У інтэрнэце была апублікаваная інфармацыя пра тое, што адна з удзельніц конкурсу прыгажосці, які прайшоў у Менску, працуе go-go-танцоркай, яшчэ адна ўдзельніца з'яўляецца стрыптызёршай. У сетцы таксама з'явіліся адкрытыя фота пераможцы конкурсу прыгажосці Яны Канцавенка.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках