Беларусы пачалі скупляць валюту
20- 9.07.2013, 12:49
- 40,471
У чэрвені ўпершыню са студзеня 2013 года насельніцтва купіла наяўнай валюты больш, чым прадало.
Паводле дадзеных Нацбанка, у чэрвені 2013 года беларусы купілі наяўнай валюты на 771,7 млн. даляраў, а прадалі ўсяго 593,1 млн. Чыстая купля склала 178,6 млн. даляраў.
З пачатку года фізічныя асобы купілі наяўнай валюты на 3648,8 млн. даляраў, а прадалі 3770,9 млн. Чысты продаж у студзені-чэрвені склаў 122,1 млн. даляраў.