2 траўня 2024, Чацвер, 20:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гумінскі пакрыўдзіўся на ПА АБСЕ, Грузію і Кыргызстан

7
Гумінскі пакрыўдзіўся на ПА АБСЕ, Грузію і Кыргызстан

У «палатцы» не бачаць неабходнасці ў існаванні Працоўнай групы Парламенцкай асамблеі АБСЕ.

«Для існавання такой групы няма абсалютна ніякай глебы і неабходнасці», - заявіў намеснік старшыні «палаты прадстаўнікоў» Віктар Гумінскі, які ўзначальвае парламенцкую дэлегацыю Беларусі ў ПА АБСЕ, піша «Інтэрфакс».

Ён адзначыў, што «практычна гэтая група на сённяшні дзень распалася», у сувязі з тым, што яе кіраўнік Ута Цапф ужо не будзе больш балатавацца ў бундэстаг.

«Цапф пацвердзіла свой сыход з палітыкі і папрасіла прабачэння за тое, што задачы, закладзеныя Асамблеяй адносна Беларусі, не выкананыя», - удакладніў Гумінскі. Аднак ён не стаў адразу тлумачыць, што пакідаючы гэтую пасаду, Ута Цапф заяўляла, што Лукашэнка - злачынец і пераменаў у Беларусі не будзе, пакуль ва ўладзе знаходзіцца дыктатар.

Віцэ-спікер таксама выказаў здагадку, што, калі гэтая група будзе адноўленая, то, магчыма, яе ўзначаліць шведскі дэпутат Крысціян Хольм. Разам з тым ён адзначыў, што «спадар Хольм нас здзівіў тым, што падмануў калегаў па трэцім камітэце (ПА АБСЕ - ІФ), заявіўшы, што знаходзіцца ў спісах неўяздных у Беларусь». Як высветлілася, працягнуў Гумінскі, «у спісах неўязных ён не лічыўся і не лічыцца». «Не ведаю, як будзе далей, - не «парламент» прымае рашэнне», - сказаў ён.

Віцэ-спікер праінфармаваў, што менавіта шведскі дэпутат Хольм быў ініцыятарам унясення на разгляд сесіі ПА АБСЕ «антыбеларускай рэзалюцыі». «Нічым новым яна не адрознівалася ад папярэдніх, ён толкам не змог растлумачыць, навошта ён уносіць гэтую рэзалюцыю», - адзначыў Гумінскі.

Ён таксама звярнуў увагу на тое, што пры прыняцці Стамбульскай дэкларацыі, у той частцы, дзе гаворка ішла пра Беларусь, у падтрымку беларускай дэлегацыі выказаліся прадстаўнікі 11 краін, у тым ліку парламентары краін Еўразвяза - Францыі, Чэхіі, Славакіі. «На жаль, нам незразумелая пазіцыя Кыргызстана, Грузіі, прадстаўнікі дэлегацый якіх не падтрымалі нас», - сказаў Гумінскі.

Пры гэтым, адзначыў ён, «у кулуарах нам казалі: вы - людзі цярплівыя, пацярпіце».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках