19 траўня 2024, Нядзеля, 17:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністры фінансаў ЕЗ ухвалілі прыём Латвіі ў зону еўра

4
Міністры фінансаў ЕЗ ухвалілі прыём Латвіі ў зону еўра

Сёння міністры фінансаў краін Еўразвяза канчаткова ўхвалілі рашэнне аб прыёме Латвіі ў зону еўра з 1 студзеня 2014 года.

5 чэрвеня Еўракамісія і Еўрапейскі цэнтрабанк апублікавалі даклады аб канвергенцыі, у якіх станоўча ацэньваецца гатоўнасць Латвіі далучыцца да еўразоны 1 студзеня 2014 года, паведамляе finmarket.ru.

3 ліпеня запрашэнне Латвіі ў еўразону зацвердзіў Еўрапарламент.

Між тым, па выніках апытання, праведзенага ў сярэдзіне чэрвеня агенцтвам сацыялагічных даследаванняў SKDS, 53% жыхароў не падтрымліваюць ўвядзенне еўра ў Латвіі, 22% - падтрымліваюць, 21% апытаных ставяцца да гэтага нейтральна.

З 1 студзеня 2014 года ў Латвіі будзе ўстаноўлены двухтыднёвы перыяд адначасовага абарачэння еўра і лата, калі разлічвацца за пакупкі можна будзе і ў латах, але рэшта будзе выдавацца толькі ў еўра. Безнаяўныя грошы 1 студзеня будуць канвертаваныя ў еўра аўтаматычна.

На працягу паўгода камерцыйныя банкі будуць абменьваць латы на еўра бясплатна, а ў Банку Латвіі іх можна будзе абмяняць на працягу неабмежаванага тэрміну. На працягу трох месяцаў наяўныя латы можна будзе абмяняць на еўра таксама ў некаторых філіялах латвійскай пошты. Сумы абмену латаў на еўра па фіксаваным курсе не будуць абмежаваныя.

За тры месяцы да пераходу на еўра і на працягу паўгода пасля яго кошты павінны абавязкова паказвацца ў абедзвюх валютах - і ў латах, і ў еўра.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках