26 красавiка 2024, Пятніца, 13:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон Макейн: Дзеянні Расеі - гэта аплявуха для ўсіх амерыканцаў

166
Джон Макейн: Дзеянні Расеі - гэта аплявуха для ўсіх амерыканцаў

Сенатар Джон Макейн выступіў з крытыкай пастановы расейскіх уладаў даць часовы прытулак Эдварду Сноўдэну.

У заяве, апублікаванай на сайце Джона Макейна, гаворыцца, што зноў прыйшоў час перагледзець адносіны з РФ (пераклад - charter97.org).

«Дзеянні Расеі - гэта ганьба, яны свядома накіраваныя на тое, каб прынізіць Злучаныя Штаты. Гэта аплявуха для ўсіх амерыканцаў. Надышоў час, каб карэнным чынам пераасэнсаваць нашы стасункі з пуцінскай Расеяй. Мы павінны мець справу з Расеяй, якой яна з'яўляецца на самой справе, а не з Расеяй, якую мы хацелі б бачыць. Мы не можам пакінуць дзеянні Пуціна без сур'ёзных наступстваў», - заявіў сенатар.

«Першае, што мы павінны зрабіць, гэта значна пашырыць спіс Магніцкага, каб прыцягнуць да адказнасці многіх парушальнікаў правоў чалавека, якія па-ранейшаму адчуваюць сваю беспакаранасць у Расеі. Мы павінны настойваць на завяршэнні ўсіх этапаў нашай праграмы супрацьракетнай абароны ў Еўропе, і перайсці да другога этапу пашырэння НАТА, уключаючы Грузію. Мы павінны адказаць на палітычныя пераследы і затрыманні расейскіх дысідэнтаў, такіх як Міхаіл Хадаркоўскі і Аляксей Навальны. І, магчыма, самае галоўнае, мы павінны адкрыта гаварыць ад імя шматлікіх людзей у Расеі, якія ўсё часцей знаходзяць смеласць мірна патрабаваць большай свабоды, падсправаздачнасці ўлады і вяршэнства закона ў Расеі», - упэўнены Маккейн.

«Сённяшнія дзеянні пуцінскай Расеі павінны, нарэшце, пазбавіць нас ад ілюзій, якія многія амерыканцы адчувалі наконт Расеі ў апошнія гады. Мы даўно павінны былі мець больш рэалістычны падыход да нашых адносінаў з Расеяй, і я спадзяюся, што сёння мы, нарэшце, пачнём гэта рабіць», - выказаў надзею Джон Макейн.

Напісаць каментар 166

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках