18 траўня 2024, Субота, 7:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ахоўнікі «Еўраопта» ўчынілі бойку з пакупнікамі (Відэа)

550
Ахоўнікі «Еўраопта» ўчынілі бойку з пакупнікамі (Відэа)

Кліентаў «Еўраопта» ў Гомелі абвінавацілі ў тым, што яны не заплацілі за шакаладку і збілі да крыві.

Падрабязнасці інцыдэнту, які адбыўся ў гіпермаркеце на вуліцы Хатаевіча ўчора раніцай, апублікаваў блогер nafanko.

«Калі я плаціў на касе, пачуў дыялог мужчыны гадоў 27-і і яго дзяўчыны з касірам і ахоўнікамі. Спрэчка ішла пра нейкі чэк за набытую раней, але зноў пранесеную ў гандлёвую залу шакаладку. Як я зразумеў з дыялогу, чэка не было, але са слоў мужчыны з дзяўчынай ахоўнік каля ўваходу ў гандлёвую залу кіўнуў, маўляў усё добра. Можа яно і не так усё было, як яны казалі, і шакаладка была сапраўды не аплачаная, але сутнасць не ў гэтым», - распавядае перадгісторыю канфлікту відавочца падзеі.

Паміж удзельнікамі канфлікту пачалася слоўная сварка, пасля чаго мужчына з дзяўчынай паспрабаваў сысці. Аднак ім не ўдалося пакінуць гіпермаркет. Ахоўнікі штурхнулі дзяўчыну і пачалі збіваць мужчыну. Усе гэтыя дзеянні суправаджаліся ненарматыўнай лексікай з абодвух бакоў.

Пасля адзін з ахоўнікаў некалькі разоў ударыў дзяўчыну кулаком у твар. На апошнім відэа бачна, як яна забілася ад шоку ў кут і трымаецца за галаву. Пол каля яе запэцканы крывёю.

«Скажыце мне, калі ласка, якім законам якой краіны дазволенае рукапрыкладства да бяззбройнай жанчыны? Так, у ахоўнікаў цяжкая і напружаная, часам знясільваючая праца. Так, яна абараняла знаёмага (блізкага?) чалавека... Ахоўнікі гіпермаркета пусцілі кроў з носа дзяўчыне і паставілі здаровы сіні фінгал пад вокам за лаянку? За неаплачаную шакаладку? Я ўсякае сустракаў - у інтэрнэце шмат выпадкаў, як ахоўнікі гандлёвых цэнтраў і крам адцягваюць «буяных» у «глухія зоны для камер відэаназірання» і там рукапрыкладствуюць, але каб дзяўчыну…», - абураецца відавочца падзеі.

Асцярожна, ненарматыўная лексіка

Напісаць каментар 550

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках