4 траўня 2024, Субота, 7:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самападпал у цэнтры Менска

142
Самападпал у цэнтры Менска

(абноўлена) Малады чалавек здзейсніў самагубства на беразе ракі Свіслач у цэнтры Менска.

«Па гэтым факце следчыя праводзяць праверку. Асоба мужчыны, які абліў сябе гаручай вадкасцю і падпаліў, устаноўленая», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у панядзелак у праваахоўных органах.

Па словах суразмоўцаў агенцтва, «папярэдне ўстаноўлена, што загінулым з'яўляецца непрацуючы жыхар Цнянкі 1989 года нараджэння».

«Пра тое, што нейкі мужчына выліў на сябе з пластыкавай каністры бензін і падпаліў сябе, у міліцыю паведаміла дзяўчына», - удакладнілі ў праваахоўных органах. «У цяперашні час праводзіцца праверка», - праінфармавалі там.

Яшчэ адзін падобны інцыдэнт адбыўся 10 жніўня, паведамілі ў прэс-службе Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС. Па інфармацыі «Рэгіянальнай газеты», пацярпелага патушылі мясцовыя жыхары, пасля чаго яго з апёкамі 40% цела даставілі ў рэанімацыю. Медыкі ацэньваюць стан пацыента як цяжкі.

Па факце абодвух выпадкаў следчымі органамі праводзяцца праверкі.

Напісаць каментар 142

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках