4 траўня 2024, Субота, 2:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марэк Мігальскі: Тое, што робіць Мікалай Статкевіч, варта захаплення

10
Марэк Мігальскі: Тое, што робіць Мікалай Статкевіч, варта захаплення

Еўрадэпутат павіншаваў беларускага палітвязня з днём народзінаў.

12 жніўня экс-кандыдату ў прэзідэнты Беларусі, палітвязню Мікалаю Статкевічу спаўняецца 57 гадоў. Гэта ўжо трэці дзень народзінаў, які ён сустракае за кратамі, дзе яго трымаюць ўжо 2,5 гады, перадае «Радыё Рацыя».

Еўрадэпутат Марэк Мігальскі спадзяецца, што гэта апошні дзень народзінаў, які палітвязень правядзе за кратамі:

- Мы ніколі не сустракаліся са спадаром Статкевічам, але ў мяне такое ўражанне, што ён мне вельмі блізкі. Я ведаю яго жонку, яго гісторыю, ведаю пра яго барацьбу за дэмакратыю і свабоду свайго народа. Магу запэўніць, што большая частка палякаў захапляецца, падтрымлівае яго, хто верыць у Бога, моліцца за яго, таму што тое, што ён зрабіў і робіць, як пераносіць выпрабаванні лёсу, - варта захаплення. Спадзяюся, што такі сумны дзень народзінаў будзе апошнім у яго жыцці, што рана ці позна ён дачакаецца свабоды, а пазней і свабоднай Беларусі не толькі для сябе, але і для ўсіх беларусаў - чаго я ад усяго сэрца жадаю.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках