4 траўня 2024, Субота, 4:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска перамагла ў конкурсе «Місіс Сусвет-2013»

57
Беларуска перамагла ў конкурсе «Місіс Сусвет-2013»

Прадстаўніца Беларусі Святлана Кузняцова перамагла ў міжнародным конкурсе «Місіс Сусвет-2013».

Пра гэта БелТА паведаміла нацыянальны дырэктар конкурсу «Місіс Сусвет Беларусь» Наталля Трафімава.

У гэтым годзе на прэстыжным міжнародным конкурсе было вырашана вызначыць двух пераможцаў. Адну - па меркаванні публікі і па выніках галасавання, другую - па меркаванні прафесійнага журы, якое штодня скрупулёзна ацэньвала ўдзельніц.

«Пасля выступлення ўдзельніц і напружанага чакання журы вынесла свой вердыкт. На яго думку, наша суайчынніца Святлана Кузняцова - «Місіс Сусвет-2013». Прадстаўніца Малайзіі таксама стала «Місіс Сусвет-2013» - на думку публікі і па выніках галасавання», - сказала Наталля Трафімава.

Святлана Кузняцова - пераможца першага нацыянальнага конкурсу «Міс Беларусь-98». Яна працуе ў сферы адукацыі і фэшн-індустрыі, займаецца дабрачыннасцю. У Святланы багаты вопыт удзелу ў міжнародных конкурсах - была фіналісткай «Міс Еўропа-99», удзельніцай «Міс Свету-2000», заваявала тытул «Missis Beauty Millenium International-2012».

Міжнародны конкурс «Місіс Сусвет-2013» у гэтым годзе праходзіў на востраве Аруба, размешчаным на поўдні Карыбскага мора недалёка ад Венесуэлы. Фінальнае шоу вырашана было правесці ў канцэртнай зале гатэля, у якім пражывалі ўдзельніцы. На падрыхтоўку да фіналу спатрэбіўся тыдзень. Квіткі былі раскупленыя загадзя.

Конкурс «Місіс Сусвет» аналагічны шоў «Міс Свету» і «Міс Сусвет». Але яго ўдзельніцы павінны быць замужам і могуць мець дзяцей.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках