3 траўня 2024, Пятніца, 20:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лодка з беларусамі перакулілася ў Чорным моры

1
Лодка з беларусамі перакулілася ў Чорным моры

Шасцярых грамадзян Украіны і чатырох грамадзян Беларусі выратавалі памежнікі ў 2 кіламетрах ад берага.

Як паведамілі ў Аддзеле па пытаннях узаемадзеяння са СМІ Адміністрацыі Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, інфармацыю пра тое, што перакулілася лодка з людзьмі на борце, памежнікі атрымалі ад экіпажа рыбалавецкай шхуны «Надзея», якая працавала ў гэтым раёне. На месца здарэння выйшаў памежны катэр тыпу «Калкан», піша NEWSru.com.

На борце лодкі, якая пацярпела аварыю, знаходзіліся 10 чалавек. Было ўстаноўлена, што судна ішло ў кірунку Белгарад-Днястроўскай банкі, i трапiла ў шторм. Капітан не змог справіцца з кіраваннем і самастойна рухацца ў бок берага.

Выратаваных людзей адправілі на бераг, дзе іх агледзелі медыцынскія работнікі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках