4 траўня 2024, Субота, 1:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэвяка і Лабковіч падалі скаргі ў Менгарсуд

1
Рэвяка і Лабковіч падалі скаргі ў Менгарсуд

Праваабаронцы абскардзяць рашэнне суда Савецкага раёна, згодна з якім іх пакаралі штрафам у памеры 3 млн. рублёў кожнага.

5-га жніўня вясноўцы ў знак салідарнасці са зняволеным старшынёй ПЦ «Вясна» Алесем Бяляцкім раздавалі мінакам Менска паштоўкі з выявай праваабаронцы. Ахоўнікі ЦУМ звярнуліся ў міліцыю, пасля чаго Таццяна Рэвяка і Уладзімір Лабковіч былі затрыманыя. Яны былі дастаўленыя ў суд Савецкага раёна, але адпушчаныя ў той жа дзень, паколькі пратаколы былі складзеныя з памылкамі, піша ПЦ «Вясна».

Працяг працэсу адбыўся на наступны дзень. Рашэннем суда праваабаронцы прызнаныя вінаватымі ў парушэнні арт. 23.34 КоАПП і пакараныя штрафам у памеры 3 млн. рублёў кожны.

Таццяна Рэвяка і Уладзімір Лабковіч сваёй віны не прызналі. У судзе яны заявілі, што дзеючы Закон «Аб масавых мерапрыемствах» супярэчыць арт. 33, 34, 35 Канстытуцыі РБ. Больш за тое, гэты закон абмяжоўвае правы, прапісаныя Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах (арт.19).

Гэтыя ж довады былі выкладзеныя ў скаргах, накіраваных у Менскі гарадскі суд з просьбай адмяніць пастанову суда Савецкага раёна і спыніць вытворчасць па адміністратыўнай справе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках