3 траўня 2024, Пятніца, 19:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Плот Следчага камітэта паваліўся на прыпаркаваныя машыны

23

Здарэнне адбылося ў Брэсце ноччу 12 жніўня.

Сцяна з цаглянага мура аддзяляла двор жылога дома ад тэрыторыі ўпраўлення па Брэсцкай вобласці Следчага Камітэта РБ. У гэты час побач са сцяной стаялі пяць машын жыхароў жылога дома па Пушкінскай, 82. Усе яны моцна пацярпелі ад удару разбуранай сцяны. На месцы здарэння нам удалося пагаварыць з відавочцамі таго, што здарылася, піша «Вечерний Брест».

- Грукат пачуўся ў 1 гадзіну 20 хвілін ночы, - распавядае Таццяна Мельнічук, жыхарка дома па Пушкінскай, 82. - У нас вокны выходзяць на іншы бок, таму грукат пачула дачка. Яна адразу паклікала мяне: «Мама, нейкі выбух адбыўся». А праз 10 хвілін у кватэру патэлефанавалі ў дамафон і паведамілі, што на нашу машыну ўпала сцяна. Мы адразу выбеглі на вуліцу. Наш аўтамабіль «Опель Вектра» быў накрыты велізарнай глыбай. Адразу мы набралі 102, нам даслалі нарад ДАІ, таму што, як нам патлумачылі, дзяжурная брыгада следчага камітэта была на выездзе. Мы чакалі да паловы чацвёртай, прыехаў МНС, потым запаўнялі апытальнік, але нам адразу сказалі, што гэта не страхавы выпадак. Гэты плот ужо выклікаў сумневы, па ім пайшлі расколіны. I вось не вытрымаў. Самае галоўнае ў гэтай сітуацыі, што няшчасце адбылося ўначы. Днём там гуляюць дзеці, і магло б здарыцца непапраўнае.

- Мы адразу не зразумелі, што здарылася, - працягвае тэму мясцовы жыхар Лявонцій Грыцук. - Гэтая сцяна ўжо дала расколіну, і ў апошні час левы бок «выдаўся» ў бок нашага двара. Я падазраваў, што дабром гэта не скончыцца. У апошні час ставіў свой «Форд эскорт» далей ад патэнцыйна небяспечнага месца. Але справа ў тым, што ў нашым двары ў дзённы час асабістыя машыны, здараецца, паркуюць супрацоўнікі следчага камітэта. Я ўчора прыехаў, на «маім» месцы ў куце стаіць машына. Яшчэ падумаў, раніцай падымуся крыху раней, каб перагнаць яе ў кут, які вызваліцца за ноч. Не паспеў. Мая машына моцна пацярпела: капот, крыло, фара, лабавое шкло - усё трэба мяняць. Я сёння першы дзень на пенсіі. Думаў, выйду на заслужаны адпачынак, і паезджу, пакатаюся ў сваё задавальненне. Не выйшла…

Як патлумачылі жыхарам прадстаўнікі адміністрацыйных органаў, абвальванне сцяны - не страхавы выпадак, страхоўка будзе выплачаная толькі ў выпадку, калі ў кагосьці з пацярпелых ёсць поўная страхоўка «КАСКО». Аднак, наўрад ці хто-небудзь з пацярпелых мае дарагую страхоўку, так як усе машыны - сярэдняга класа. Па ідэі, шкоду пацярпелым павінен пакрыць балансатрымальнік разбуранай сцяны.

Забор Следственного комитета рухнул на припаркованные машины. Фото Дмитрия Курашова
Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках