4 траўня 2024, Субота, 1:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: метэор над касцёлам у Багушэвічах

15

Метэор патоку Персеіды над касцёлам у Багушэвічах засняў астраном Віктар Малышчыц.

«Гэты здымак я зрабіў у ноч з нядзелі 11 жніўня на панядзелак 12 жніўня. Сёння ноччу інтэнсіўнасць патоку яшчэ ўзрасце», - адзначае Віктар Малышчыц.

Жадаючым паназіраць за зоркамі лепш адысці далей ад горада і, па магчымасці, класціся на зямлю, каб бачыць усё неба, піша «Наша Нiва».

«Не варта спадзявацца, што ўбачыце шмат метэораў з балкона або ў адкрытае акно, так як у такім выпадку вы бачыце толькі малую частку неба. Але калі выканаць усе ўмовы, то жаданні загадваць можна будзе часцей чым раз у хвіліну. Бо на небе можна будзе назіраць больш за 60 падаючых зорак у гадзіну», - падкрэслівае астраном.

Фотафакт: метэор над касцёлам у Багушэвічах. Фота: Віктар Малышчыц
Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках