4 траўня 2024, Субота, 8:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцэ-прэзідэнтам Ірана ўпершыню стала жанчына

24
Віцэ-прэзідэнтам Ірана ўпершыню стала жанчына

Эльхам Амінзадэ прызначаная віцэ-прэзідэнтам па прававых пытаннях.

Адпаведны ўказ падпісаў новы прэзідэнт краіны Хасан Раўхані, паведамляе Fars news.

Эльхам Амінзадэ стала першай у гісторыі Ірана жанчынай, якая заняла такую высокую пасаду ў кіраўніцтве Ісламскай Рэспублікі.

Свой выбар Хасан Раўхані патлумачыў тым, што Эльхам Амінзадэ валодае неабходнымі навуковымі ведамі, судовай кваліфікацыяй і заканадаўчым вопытам, а таксама высокімі маральнымі якасцямі, піша NEWSru.com.

Эльхам Амінзадэ да новага прызначэння была членам парламенцкага камітэта па нацыянальнай бяспецы і знешняй палітыцы, а таксама выкладала на факультэце права Тэгеранскага ўніверсітэта.

Таксама кіраўнік выканаўчай улады прызначыў віцэ-прэзідэнтам па планаванні і стратэгічным наглядзе Мухамеда Багіра Набахта - генеральнага сакратара Партыі ўмеранасці і развіцця Ірана і афіцыйнага прадстаўніка прэзідэнцкай кампаніі самога Раўхані.

Да гэтага Раўхані прызначыў Эшага Джахангіры першым віцэ-прэзідэнтам, Мартэзу Банка - віцэ-прэзідэнтам па выканаўчых пытаннях, а Махамада Нехавендыяна - кіраўніком прэзідэнцкай адміністрацыі.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках