4 траўня 2024, Субота, 7:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арышт Мурсі падоўжаны яшчэ на 15 дзён

6
Арышт Мурсі падоўжаны яшчэ на 15 дзён

Улады Егіпта прадоўжылі арышт зрынутага прэзідэнта-ісламіста Мухамеда Мурсі на 15 дзён.

Пра гэта паведамляе ў панядзелак РИА «Новости» са спасылкай на агенцтва Франс Прэс.

Агенцтва не ўдакладняе, паводле якой справы падоўжаны арышт.

Егіпецкія вайскоўцы напачатку ліпеня зрынулі прэзідэнта Мурсі на фоне масавых пратэстаў супраць ягонага кіравання. Генпракуратура Егіпта 26 ліпеня прыняла пастанову арыштаваць экс-прэзідэнта на 15 дзён у рамках расследавання выстаўленых яму абвінавачванняў у арганізацыі і ўдзеле ў нападах на вайскоўцаў, паліцэйскія ўчасткі і турмы падчас падзей студзеня-лютага 2011 года.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках