18 траўня 2024, Субота, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі каштуе новая рэзідэнцыя Лукашэнкі?

57
Колькі каштуе новая рэзідэнцыя Лукашэнкі?

З такім пытаннем Аб'яднаная грамадзянская партыя звярнулася да міністра фінансаў Андрэя Харкаўца.

Аб'яднаная грамадзянская партыя працягвае распрацоўваць антыкарупцыйную тэму і тэму прывілеяў прадстаўнікоў улады. Лідар АГП Анатоль Лябедзька адправіў зварот на імя міністра фінансаў Беларусі Андрэя Харкаўца, які змяшчае шэраг пытанняў па будаўніцтве новай рэзідэнцыі Аляксандра Лукашэнкі.

«На скрыжаванні праспекта Пераможцаў і вуліцы Арлоўская ідзе інтэнсіўнае будаўніцтва чарговай рэзідэнцыі для беларускага кіраўніка. Як падлічылі ў рэдакцыі інфармацыйнага бюлетэня «Голос разума», ужо 12-й па ліку. І гэта ў год, які абвешчаны ў краіне годам беражлівасці, - паведаміў ucpb.org Анатоль Лябедзька. - Яшчэ гады паўтара таму ўлады крывадушна запэўнівалі, што новабудоўля не ёсць рэзідэнцыя. І сёння вакол будынка яшчэ можна ўбачыць рэкламныя расцяжкі якія паведамляюць, што тут ідзе рэканструкцыя Белэкспа.

Грошай не хапае на тое, каб даць людзям якасную медыцыну, каб пабудаваць прадпрыемствы па перапрацоўцы адходаў, каб вырашыць праблему паркоўкі аўтамабіляў, але яны ёсць для задавальнення капрыза аднаго чалавека. Гэта выклік усім падаткаплацельшчыкам, усім грамадзянам краіны. Я пытаюся міністра фінансаў, хто прыняў рашэнне аб будаўніцтве рэзідэнцыі? У што абыходзіцца людзям паляпшэнне жыллёвых умоў Аляксандра Лукашэнкі? Нармальныя, натуральныя пытанні. І мы іх будзем задаваць да таго часу, пакуль не атрымаем ясны і сумленны адказ».

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках