17 траўня 2024, Пятніца, 6:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тролі ў пагонах

56
Тролі ў пагонах

Улады ствараюць цэлыя падраздзяленні агентаў, якія пішуць на інтэрнэт-форумах .

Улады КНДР сфармавалі групу з дзвюхсот агентаў, якія публікуюць на паўднёвакарэйскіх сайтах каментары, накіраваныя супраць палітыкі Сеула, яшчэ тры тысячы спецыялістаў вядуць «кібервайну» супраць Паўднёвай Карэі.

Як піша паўднёвакарэйская газета «Часан ільба», пра гэта заявіў прыватны даследчы Інстытут паліцэйскай стратэгіі ў Паўднёвай Карэі, паведамляе Lenta.ru.

Паводле звестак даследнікаў, «тролі» выкарыстоўваюць для маскіроўкі асабістыя звесткі, выкрадзеныя ў карыстальнікаў з Паўднёвай Карэі. Падраздзяленне «кібербайцоў» выкарыстоўвае хакерскія метады, каб не даць Сеулу заблакаваць доступ да прыязных Пхеньяну сайтаў і, наадварот, забяспечыць іх наведвальнасць.

Таксама паведамляецца, што паўночнакарэйцы выкарыстоўваюць прыкладна 140 сайтаў, серверы якіх знаходзяцца ў дзевятнаццаці краінах. Аналітыкі сцвярджаюць, што за 2011 год паўночнакарэйскія агенты размясцілі ў сетцы больш за 27 тысяч прапагандысцкіх матэрыялаў, накіраваных супраць Рэспублікі Карэя, а ў мінулым годзе - больш за 41 тысячу.

Падрыўную дзейнасць КНДР у інтэрнэце каардынуюць, паводле звестак Інстытута, прапагандысцкі Аддзел адзінага фронту і Выведвальнае кіраванне Генштаба. Адзначаецца, што ўсяго ў кібернетычным і прапагандысцкім супрацьстаянні з Паўднёвай Карэяй задзейнічаны прыкладна трыццаць тысяч паўночнакарэйцаў, прычым кожны год падрыхтоўку для гэтай дзейнасці праходзяць трыста чалавек.

Інтэрнэт-супрацьстаянне паміж Паўночнай і Паўднёвай Карэямі ўжо неаднаразова было ў цэнтры ўвагі СМІ. Так, у красавіку 2013 года Сеул абвінаваціў КНДР у хакерскім нападзе, які ў сакавіку зазналі паўднёвакарэйскія банкі і тэлеканалы. Пхеньян у сакавіку абвінавачваў у кібератацы на паўночнакарэйскія рэсурсы Вашынгтон. Вясной 2013-га ў гэтым супрацьстаянні з'явілася трэцяя старана: група Anonymous прыстрашыла Паўночную Карэю хакерскімі нападамі, здольнымі знішчыць рэжым краіны.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках