17 траўня 2024, Пятніца, 11:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Егіпце ўведзенае надзвычайнае становішча

17

Егіпецкія ўлады прынялі рашэнне ўвесці ў краіне рэжым надзвычайнага становішча, паведамляе ў сераду міжарабскі тэлеканал «Аль-Джазіра».

Рэжым надзвычайнага становішча будзе ўведзены тэрмінам на адзін месяц.

Адміністрацыя звярнулася з даручэннем да Узброеных сілаў дапамагчы Міністэрству ўнутраных спраў у навядзенні бяспекі і правапарадку ў рамках НЗ.

Прычынай увядзення рэжыму НЗ сталі кровапралітныя сутыкненні паліцыі з прыхільнікамі экс-прэзідэнта Егіпта Мухамеда Мурсі. Па апошніх афіцыйных дадзеных міністра аховы здароўя краіны, падчас беспарадкаў загінулі 56 чалавек, яшчэ 526 пацярпелі.

Сутыкненні ў цэнтры Каіра ўспыхнулі з новай сілай раніцай у сераду, 14 жніўня, пасля таго, як паліцыянты вырашылі зачысціць гарадскія кварталы ад лагераў апазіцыі. Аднак вартавыя парадку натыкнуліся на люты супраціў ісламістаў. Паведамляецца, што абодва бакі ўжываюць агнястрэльную зброю. Агонь па салдатах вёўся у тым ліку з кватэр і дахаў, дзе заселі снайперы. Вайскоўцы ў сваю чаргу не саромеліся прымяняць кулямёты.

Паступілі дадзеныя пра гібель у ходзе беспарадкаў аператара брытанскага тэлеканала Sky News Міка Дзіна. У паведамленні тэлеканала гаворыцца, што М.Дзін, які асвятляе беспарадкі ў Каіры, быў застрэлены гэтай раніцай. Астатнія члены тэлегрупы не пацярпелі.

Нагадаем, сітуацыя ў Егіпце сур'ёзна абвастрылася пасля ваеннага перавароту ў пачатку ліпеня, калі быў зрынуты прэзідэнт Мухамед Мурсі.

У Егіпце ўведзенае надзвычайнае становішча. Фота: AFP
Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках