20 траўня 2024, панядзелак, 1:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: «Не трэба галасіць - грошай не будзе»

144
Лукашэнка: «Не трэба галасіць - грошай не будзе»

Спорту прапанавалі выжываць у варунках татальнай эканоміі.

«Грошы будуць плаціцца, і вельмі вялікія, за вынік. Няма выніку - няма грошай», - заявіў Лукашэнка ў чацвер у Менску на нарадзе аб праблемах беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама» і шляхах іх развязання, паведамляе прэс-служба правадыра.

Правадыр адзначыў, што «прайшоў пэўны час пасля прыняцця асноўных пастаноў для рэгулявання даходаў і заробкаў спартоўцаў - колькасць незадаволеных павялічылася на парадак». «Незадаволеных чым? Дзяржава не дае грошай: мы б хацелі, каб у месяц плацілі $10 тыс, асобныя хакеісты патрабуюць, а нам плацяць усяго $2 тыс», - прадоўжыў ён. «Грошы будзем плаціць толькі для таго, каб чалавек мог займацца, рыхтавацца да чэмпіянату і першынства, а асноўныя даходы ён атрымае за вынік: не за 21-е ці 41-е месца на чэмпіянаце свету ў лёгкай атлетыцы, а за 1, 2, 3 і гэтак далей, за перспектыву гэтага чалавека», - падкрэсліў Лукашэнка.

«Многія скажуць: пакуль той чэмпіянат свету, я павінен жыць працаваць, пахаць. Для таго, каб жыў, працаваў і пахаў, табе - адпаведная стаўка заробку, а потым паводле вынікаў выступу», - сказаў дыктатар. «Не трэба хадзіць і плакаць, не трэба галасіць: больш шалёных грошай у спорце не будзе», - папярэдзіў ён. «Дастаў, паклаў вынік на стол - атрымай шалёныя грошы; няма выніку - няма грошай», - яшчэ раз падкрэсліў Лукашэнка.

Ён таксама раскрытыкаваў прынцыпы працы спартовых клубаў у Беларусі. «Перайшлі мы на клубную сістэму. Некаторыя на вуліцы мячык ганялі, з клюшкай бегалі, цяпер сталі чыноўнікамі ў клубах», - сказаў дыктатар. «Кіраўнік, намеснікі - сто чыноўнікаў у гэтым клубе і маленькая каманда пры ім, 20-30 чалавек спартоўцаў, 3 трэнеры», - прадоўжыў ён. «Хто асноўныя грошы атрымлівае? Чыноўнікі клубаў. І дай бог міністрам атрымліваць такі заробак», - падкрэсліў ён.

У сувязі з гэтым ён заявіў: «Клуб - гэта прадпрыемства: павінен зарабляць грошы. Колькі зарабілі - столькі і распускайце». «Датацыі з бюджэту мы павінны накіраваць толькі спартоўцам, толькі трэнерам, лекарам і некалькім спецыялістам, сэрвісмэнам», - сказаў Лукашэнка. «І яшчэ дзіцячы спорт, за які мы адказваем і без якога няма вялікага спорту», - дадаў ён. «Усе астатнія павінны сабе грошы зарабляць», - сказаў на заканчэнне правадыр.

Напісаць каментар 144

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках