13 траўня 2024, панядзелак, 1:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заробак падвысяць толькі настаўнікам, якія «напружваюцца»

72
Заробак падвысяць толькі настаўнікам, якія «напружваюцца»

Заробак педагогаў у новым навучальным годзе будзе залежаць ад колькасці гадзін і кваліфікацыі, заявіў міністр адукацыі Беларусі Сяргей Маскевіч.

«Рэальны рост заробку педагогаў будзе вызначацца колькасцю гадзін, рэальнай гадзіннай нагрузкай», - паведаміў С.Маскевіч у чацвер на прэс-канферэнцыі ў Менску, каментуючы пастанову ўрада аб падвышэнні на 25% стаўкі педагогам. Пры гэтым міністр падкрэсліў, што «павелічэнне заробку таксама будзе вызначацца узроўнем кваліфікацыі педагога», паведамляе «Інтэрфакс».

Паводле слоў Маскевіча, з улікам падвышэння стаўкі на 25% з 1 верасня малады педагог, да прыкладу, пры нагрузцы гадзін на 1 стаўку будзе атрымліваць на Br100 тыс. больш.

У сувязі з гэтым міністр удакладніў, што «у мінулым навучальным годзе ў сярэднім у краіне нагрузка на 1 педагога складала 22 гадзіны (на тыдзень - ІФ)».

Як адзначыў кіраўнік Мінадукацыі, сума заробку кожнага канкрэтнага педагога будзе залежаць ад таго, колькі ён хоча працаваць.

«Калі ён працуе на адную стаўку або паўстаўкі і асабліва не хоча напружвацца - будзе адзін заробак. Калі ж ён мае большую колькасць гадзін, займаецца з вучнямі дадаткова, то і атрымліваць з новага навучальнага года ён будзе больш», - сказаў міністр.

Пры гэтым Маскевіч нагадаў, што з 1 верасня норма педагагічнай нагрузкі на стаўку падвысіцца з 18 да 20 гадзін у тыдзень.

Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках