19 траўня 2024, Нядзеля, 10:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гары Паганяйла: Рэжым трымае пятлю на шыі палітвязняў

2
Гары Паганяйла: Рэжым трымае пятлю на шыі палітвязняў

Улады маюць намер кантраляваць жыццё палітвязняў і пасля турмы.

Такое меркаванне сайту charter97.org выказаў кіраўнік юрыдычнага аддзела Беларускага Хельсінкскага Камітэта (БХК) Гары Паганяйла, каментуючы ўстанаўленне прэвентыўнага нагляду над палітвязнем Зміцерам Дашкевічам пасля ягонага вызвалення з турмы.

«У Беларусі існуе практыка, калі пасля адбыцця пакарання супраць раней судзімага могуць быць уведзеныя санкцыі ў выглядзе ўстанаўлення адміністрацыйнага і прафілактычнага нагляду. Такія рэчы не выключаюцца ў дачыненні да раней судзімага ў залежнасці ад таго, якія злачынствы ён учыніў, якое пакаранне адбываў і як сябе вёў у месцах пазбаўлення волі і гэтак далей», - адзначыў юрыст.

Праваабаронца падкрэсліў, што Зміцер Дашкевіч у кожным выпадку мае права аспрэчыць гэты нагляд у вышэйстаячым судзе.

«Таму калі ён, вывучыўшы канкрэтныя матэрыялы справы і заканадаўства, прыйдзе да высновы, што органы, што займаюцца выкананнем пакаранняў, дзейнічаюць незаконна, то можа абскардзіць іх у судзе. Законнасць гэтых мерапрыемстваў можна праверыць, звярнуўшыся са скаргай у пракуратуру, а затым у суд. Зразумела, што мы маем справу не з дэмакратычнай і прававой дзяржавай, а з таталітарным рэжымам, які парушае правы чалавека і ўводзіць нейкія санкцыі, каб увесь час трымаць пятлю на горле грамадзяніна», - перакананы Гары Паганяйла.

Нагадаем, лідар міжнароднай арганізацыі «Малады фронт» Зміцер Дашкевіч павінен быць вызвалены 28 жніўня. Пасля вызвалення ён будзе знаходзіцца пад прэвентыўным наглядам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках