14 траўня 2024, aўторак, 3:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мадура абвясціў вайну выкрадальнікам валасоў

27
Мадура абвясціў вайну выкрадальнікам валасоў

Венесуэльскі прэзідэнт Нікалас Мадура заклікаў праваахоўныя органы краіны да актыўных дзеянняў супраць «мафіі», што адразае ў жанчын валасы.

Падобныя выпадкі сталі ўсё часцей адбывацца ў розных венесуэльскіх гарадах, аднак асабліва актыўныя выкрадальнікі валасоў у Маракайба. Банды рабаўнікоў, у якія ўваходзяць як мужчыны, так і жанчыны, што нападаюць на ўладальніц доўгіх валасоў на вуліцах. Яны прымушаюць жанчын, часам нават пагражаючы зброяй, сабраць валасы у хвост, а затым хутка адразаюць яго. За шпаркасць іх дзеянняў злачынцаў празвалі «піраннямі», паведамляе Lenta.ru.

Затым рабаўнікі прадаюць валасы ў салоны прыгажосці, дзе іх выкарыстоўваюць або для стварэння парыкоў, альбо для працэдур для падаўжэння валасоў. За адзін пучок можна атрымаць блізу 3000 венесуэльскіх балівараў, што паводле афіцыйнага курсу складае 476 даляраў. Пры гэтым хоць выпадкаў выкрадання валасоў становіцца ўсё больш, жанчыны не наважваюцца заяўляць аб гэтых злачынствах у паліцыю: яны баяцца кпін.

У Венесуэле вельмі высокі ўзровень злачыннасці, а паводле колькасці гвалтоўных злачынстваў краіна займае першае месца ў Паўднёвай Амерыцы. Толькі за першую чвэрць 2013 года ў краіне было ўчынена 3400 забойстваў.

Фота: Carlos Garcia Rawlins/Reuters

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках