Жыхар Клімавічаў прыгразіў «падарваць» аўтавакзал
4- 16.08.2013, 13:27
- 6,929
Жыхар Клімавічаў заявіў па тэлефоне пра намер здзейсніць тэракт у Хоцімску.
Як паведамілі БелаПАН у аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Магілёўскага аблвыканкама, у Хоцімскім раёне жыхар Клімавічаў у ноч на 15 жніўня паведаміў у даведачную службу аператара мабільнай сувязі «Вэлком» аб намеры здзейсніць тэракт на аўтавакзале ў Хоцімску. Падазраваны затрыманы.
Паведамленне ў даведачную службу «Вэлком» паступіла ў 1.26. Той, хто тэлефанаваў, заявіў, што ён «хоча здзейсніць тэракт на вакзале ў гарадскім пасёлку Хоцімск».
На аўтастанцыі і прылеглай тэрыторыі выбуховых рэчываў не выяўлена. Эвакуацыя людзей не праводзілася.
Па гарачых слядах быў затрыманы падазраваны ў намеры здзейсніць тэракт - 20-гадовы жыхар Клімавічаў, які знаходзіўся ў нецвярозым стане. У дачыненні да яго Хоцімскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў і расследуе крымінальную справу паводле артыкула аб заведама ілжывым паведамленні пра небяспеку.