14 траўня 2024, aўторак, 1:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малалетнія хуліганкі разнеслі лецішча балгарына пад Бабруйскам

95

Тры дзяўчынкі 7-8 гадоў разграмілі дачны ўчастак грамадзяніна Балгарыі ў аграгарадку ў Бабруйскім раёне.

Іван Іліеў Георгіяў купіў сабе дом пад лецішча зусім нядаўна. І ўсё было добра, аднак неяк тры яго малалетнія суседкі па аграгарадку Іванаўка паводле незразумелых прычын узбунтаваліся і, узброіўшыся металічнымі палкамі і цаглінамі, наладзілі пагром у яго ў двары і знішчылі амаль усе расліны ў агародзе, піша «Вячэрні Бабруйск».

«Тры маленькія дзяўчынкі, 7-8 гадоў, сярод белага дня здзейснілі напад на мой участак. Узброіўшыся металічнымі палкамі і цаглінамі, яны парвалі цяплічную плёнку, разбілі шкло, зламалі і вырвалі з каранямі расліны, растапталі памідоры, агуркі, перцы, баклажаны. Нават усе кавуны і дыні. Расліны кукурузы вырвалі з каранямі. У бочкі і ванну, у якіх была набраная вада для паліву, пакідалі цэглу, камяні, дошкі...», - рапавёў пацярпелы балгарын.

Усплёск негатыўнай энергіі спыніў сусед, які пачуў звон пабітага шкла. Забегшы ў цяпліцу, ён убачыў трох дзяўчынак. Жанчыны, якія прыйшлі паглядзець на зробленае, плакалі разам з гаспадаром над кожным паламаным і панішчаным кустом. Праца пяці месяцаў знішчана ўшчэнт. Жыхары вёскі ў шоку. Такога ў Іванаўцы яны не ўзгадаюць.

Інспектар ў справах непаўналетніх Бабруйскага РАУС Сяргей Савельеў сказаў наступнае, што «крымінальную справу паводле гэтага факта мы не ўзбуджалі, так як дзеці малалетнія. Матэрыялы на двух дзяўчынак з Іванаўкі мы накіравалі ў інспекцыю па справах непаўналетніх Бабруйскага райвыканкама, а на адну, жыхарку Бабруйска - у такую ж інспекцыю адміністрацыі Ленінскага раёна. Іх бацькі прапаноўвалі пакрыць нанесеную гаспадару шкоду. Сума шкоды, дарэчы, нязначная. Але пацярпелы гаспадар мае права звярнуцца ў суд за яе вяртаннем».

Фото: bobruisk.ru
Напісаць каментар 95

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках