5 траўня 2024, Нядзеля, 0:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскі вучоны даследуе беларускамоўную моладзь

20
Амерыканскі вучоны даследуе беларускамоўную моладзь

Соцыялінгвіст, выкладчык Брандэйскага ўніверсітэта Курт Вулхайзер праводзіць у Беларусі і ва Украіне параўнальнае даследаванне «моўных аўтабіяграфій» беларускамоўнай і ўкраінскамоўнай моладзі.

Вучоны прыехаў у Гомель, каб даследаваць «новых беларускамоўных»: моладзь, якая вырасла ў рускамоўным асяроддзі, але мовай адносін у свядомым узросце абрала беларускую, піша «Комсомольская правда в Белоруссии».

«Мяне цікавіць моладзь, якая перайшла з рускай на беларускую мову, і наколькі ўплывае моўная палітыка ў краіне на моўны выбар моладзі, - распавёў Курт Вулхайзер, які добра валодае беларускай мовай. Цікавасць да мовы ўзнікла ў выніку даследавання гісторыі кнігадрукавання ў славян і асобы Францыска Скарыны . - Пра Францыска Скарыну ў нашых падручніках па гісторыі ўсходнеславянскіх моваў нічога не было напісана, у выніку я зразумеў, што гэта даволі закінутая тэма ў нашай славістыцы».

Дарэчы, амерыканец размаўляе па-беларуску чыста і без акцэнту, а першы раз ён наведаў Беларусь яшчэ ў 1990 годзе.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках