5 траўня 2024, Нядзеля, 14:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чарговае долевае будаўніцтва ў Менску скончылася крымінальнай справай

11
Чарговае долевае будаўніцтва ў Менску скончылася крымінальнай справай

КДБ распачаў справу ў дачыненні да заснавальнікаў і службовых асобаў будаўнічай кампаніі ТАА «Антасам» па прыкметах крадзяжу шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.

«Папярэднім расследаваннем устаноўлена, што ў перыяд часу з траўня 2009 года па жнівень 2013 года дырэктар кампаніі ў змове з яе заснавальнікамі, шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, завалодалі грашовымі сродкамі ўдзельнікаў долевага будаўніцтва, пералічанымі ў адрас ТАА «Антасам» на будаўніцтва кватэр у жылым комплексе «Самацветы» ў Фрунзенскім раёне г. Менска, што пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ведамства.

Па месцах жыхарства паказаных асоб і ў офісах падкантрольных ім камерцыйных структураў супрацоўнікамі Камітэта выяўлена і канфіскавана каля 18 кг золата ў злітках Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. У падазраваных устаноўленая наяўнасць дарагіх аб'ектаў нерухомасці і транспартных сродкаў.

У дачыненні да згаданых асобаў абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Праводзіцца комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў і следчых дзеянняў, накіраваных на дакументаванне ўсіх фактаў супрацьпраўнай дзейнасці падазраваных.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках