18 траўня 2024, Субота, 7:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва ўвяла зборы на мяжы за дэзінфекцыю ад АЧС

2
Літва ўвяла зборы на мяжы за дэзінфекцыю ад АЧС

Урад Літвы ў панядзелак зацвердзіў увядзенне збору за дэзінфекцыю грузавых аўтамабіляў на мяжы з Беларуссю ад афрыканскай чумы свіней.

Таксама прынятыя змены ў законе аб экстрэмальных сітуацыях. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр краіны Альгірдас Буткявічус.

«Сёння былі прынятыя два рашэнні: што грузавыя аўтамабілі пры перасячэнні беларуска-літоўскай мяжы павінны будуць плаціць 25 літаў (7,2 еўра), таксама прынятая пастанова аб змене пэўных крытэраў экстрэмальных сітуацый, каб можна было выкарыстоўваць сродкі ўрадавага рэзерву», - сказаў Буткявічус журналістам у панядзелак пасля нарады ўрада, перадае партал ru.DELFI.lt.

Паводле яго слоў, цяпер абвяшчаць экстрэмальную сітуацыю ў краіне няма падстаў, таму што гэта можа перашкодзіць экспарту харчавання.

«Што тычыцца абвяшчэння экстрэмальнай сітуацыі ў Літве, то ніякай прававой падставы дакладна няма, таму што давялося пагаварыць і з юрыстамі іншых краін, і Літвы. Калі такая інфармацыя будзе апублікаваная і такое рашэнне будзе прынятае, на іх думку, тады Літве могуць забараніць экспартаваць прадукты харчавання ў іншыя краіны», - сказаў прэм'ер.

Раней кіраўнік ветэрынарна-харчовай службы Літвы Ёнас Мілюс нагадаў, што першы ачаг інфекцыі на тэрыторыі Беларусі быў знойдзены ў Гродзенскай вобласці ў 30 км ад мяжы з Літвой, новы зафіксаваны ў Віцебскай вобласці каля мяжы з Латвіяй.

«Паміж двума ачагамі значная адлегласць, а гэта можа азначаць, што эпідэмія распаўсюдзілася па ўсёй тэрыторыі Беларусі», - выказаў здагадку Мілюс.

Фота: delfi.tv

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках