2 траўня 2024, Чацвер, 15:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На складах беларускіх прадпрыемстваў «ляжыць» 3 мільярды даляраў

41
На складах беларускіх прадпрыемстваў «ляжыць» 3 мільярды даляраў

Падзенне прамысловай вытворчасці Беларусі ў другім паўгоддзі працягнецца.

Такое меркаванне сайту charter97.org выказаў эканаміст Леў Марголін, каментуючы спад прамысловай вытворчасці Беларусі на 4,5%.

«Справа ў тым, што аб'ём прамысловай вытворчасці параўноўваецца з мінулым годам. Як вядома, у першым паўгоддзі мінулага года і яшчэ ў ліпені была вялікая вытворчасць растваральнікаў. У гэтым годзе іх няма, і гэтым, у асноўным, тлумачыцца падзенне прамвытворчасці. Яшчэ было біяпаліва, якое экспартавалі ва Украіну, але яго зараз таксама няма», - адзначыў эксперт.

Ён дадаў, што ёсць праблемы і ў іншых галінах.

«Калі б наша машынабудаванне рабіла толькі тое, што карыстаецца попытам і столькі, колькі можна прадаць, то, напэўна, падзенне прамысловай вытворчасці было б яшчэ большым. Але тыя тры мільярды даляраў, якія цяпер «стаяць» і «ляжаць» на складах розных прадпрыемстваў, гэта таксама дутая вытворчасць. Можна рабіць яшчэ больш, але ў гэтым няма сэнсу, так як гэта нікому не трэба. Таму я думаю, што ў другім паўгоддзі тэмпы падзення прамвытворчасці крыху знізяцца і будуць 2-3%, таму што зменіцца база, але ўсё-такі зніжэнне будзе», - працягнуў эканаміст.

Ён падкрэсліў, калі будзе пастаўленая задача ачысціць склады, то тады падзенне будзе яшчэ больш.

«Што тычыцца нафтавага балансу на чацвёрты квартал, то яго, безумоўна, падпішуць. Яго можна было б падпісаць адразу на год, калі б не адна акалічнасць. Беларускаму кіраўніцтву хочацца, каб увесь аб'ём нафты пастаўляўся ў Беларусь па нафтаправодзе, але Расея на гэта не згодная. Яна, можа быць, і пагадзілася б, але беларускі бок не выконвае ўмовы па стварэнні холдынгу МАЗ-КамАЗ і гэтак далей. Таму ёсць такая тэндэнцыя, што кожны квартал даводзіцца падпісваць баланс, і кожны раз ён падпісваецца такім чынам, што частка нафты пастаўляецца чыгуначным транспартам, а гэта значна даражэй, чым па трубаправодзе», - адзначыў Леў Марголін.

Ён заявіў, што на рост ВУП Беларусі на 8,5% не разлічвае ніхто.

«Нават ўрад ужо зразумеў, што 8,5% не будзе, а калі будзе ў два ці тры разы менш, то добра. Самая сціплая лічба - 1,5%, а самая аптымістычная - 3%. Гэтыя лічбы шмат у чым залежаць ад тавараабароту. Але зноў-такі, рознічны тавараабарот шмат у чым забяспечваецца за кошт імпартных тавараў. Калі б не гэта, то не было б не толькі росту, а было б нават падзенне ВУП», - сказаў на заканчэнне эканаміст.

Нагадаем, прамысловая вытворчасць Беларусі за першае паўгоддзе 2013 года павалілася на 4,5%.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках