27 красавiка 2024, Субота, 8:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДК стаў другім КДБ

49
КДК стаў другім КДБ

Лукашэнка надзяліў Камітэт дзяржкантролю абавязкам забяспечваць «нацыянальную бяспеку краіны».

Для гэтай мэты КДК цяпер можа нават прыпыняць або нават цалкам спыняць дзейнасць любога суб'екта гаспадарання, піша «Ежедневник».

Згодна з Указам №360, падпісаным Лукашэнкам 15 жніўня, уносяцца змяненні ва ўказ №647 «Аб некаторых пытаннях дзейнасці органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь» ад 27 лістапада 2008, які вызначаў функцыі і задачы КДК.

Раней Камітэт дзяржкантролю меў права кантраляваць дзейнасць суб'ектаў гаспадарання на прадмет выканання імі дзеючага заканадаўства, якое забяспечвае абарону правоў спажыўцоў, бяспеку жыцця і здароўя насельніцтва, навакольнага асяроддзя, а таксама абарону эканамічных інтарэсаў дзяржавы. Цяпер сітуацыя істотна зменіцца.

Згодна з унесенымі змяненнямі, з гэтага часу КДК будзе кантраляваць і выкананне заканадаўства па забеспячэнню нацыянальнай бяспекі. Пры гэтым, улічваючы, як шырока трактуецца ў Беларусі гэта паняцце, новыя функцыі КДК прымушаюць, як мінімум, насцярожыцца.

Так, напрыклад, з гэтага часу КДК зможа «прыпыняць цi забараняць вытворчасць (рэалiзацыю) тавараў (выкананне работ, аказанне паслуг) у выпадку выяўлення парушэнняў патрабаванняў заканадаўства па забеспячэнню нацыянальнай бяспекі».

І гэта далёка не ўсё. У выпадку, калі будзе выяўленае парушэнне заканадаўства па забеспячэнню нацыянальнай бяспекі, КДК зможа нават прымаць рашэнне «аб прыпыненні (забароне) дзейнасці суб'екта, цэхаў (вытворчых участкаў), абсталявання, эксплуатацыі транспартных сродкаў».

Фактычна кантралёры атрымалі права цалкам паралізаваць працу любога суб'екта гаспадарання, калі палічаць, што яго дзейнасць парушае дзеючае заканадаўства і стварае пагрозу нацыянальнай бяспекі.

Улічваючы, што такой пагрозай у Беларусі часта прызнаюцца нават журналісцкія матэрыялы, то КДК атрымае права адным махам, без усялякіх папярэджанняў спыніць дзейнасць любога СМІ ці нават выдавецтва, якое выпусціла фотаальбом журналістаў.

Па сутнасці, у Беларусі ў дадатак да КДБ з'явілася яшчэ адна палітызаваная сілавая структура па абароне інтарэсаў дзеючай улады.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках