4 траўня 2024, Субота, 13:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зніклую ў Менску дзяўчыну-лучніцу знайшлі забітай

63
Зніклую ў Менску дзяўчыну-лучніцу знайшлі забітай

Зніклая 12 жніўня 27-гадовая жыхарка Менска Ганна Сардэчкіна знойдзеная забітай.

Пра гэта паведаміў пошукава-выратавальны атрад «Анёл». Меркаваны забойца затрыманы, вядзецца следства, піша БелаПАН.

Ганна Сардэчкіна жыла на вуліцы Народнай. Займалася стральбой з лука. З дому сышла ў 21.30. Яе мабільны тэлефон быў недаступны, на сувязь з блізкімі не выходзіла.

Арыентоўкі на жанчыну былі расклееныя па ўсім горадзе.

3 ліпеня знікла менчанка Таццяна Слонімская, якая паехала ў вёску Малы Трасцянец (Менскі раён) да маці, а затым адправілася на сваёй машыне «Мазда-3» у лес за ягадамі. Былі арганізаваныя маштабныя пошукі. 17 ліпеня былі затрыманыя двое падазраваных у забойстве жанчыны, цела якой знайшлі на наступны дзень у Менскім раёне каля вёскі Дварэц. Галоўным падазраваным па справе з'яўляецца неаднаразова судзімы 21-гадовы менчук. Нібыта менавіта ён нанёс жанчыне некалькі нажавых раненняў, ад якіх яна памерла, затым пагрузіў цела ў багажнік яе ж машыны і адвёз у іншую мясцовасць, дзе закапаў. Другі падазраваны, менчук 1994 года нараджэння, аказваў яму садзейнічанне. Аўтамабіль Слонімскай быў прададзены ў Расеі.

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках