4 траўня 2024, Субота, 11:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Продаж зброі не выратуе эканоміку ад краху

25
Продаж зброі не выратуе эканоміку ад краху

Беларуская зброя і ваенная тэхніка неканкурэнтназдольныя на сусветным рынку.

Лукашэнка лічыць немэтазгодным продаж прадукцыі ваеннага прызначэння, якая не выкарыстоўваецца ў сувязі з мадэрнізацыяй ва Узброеных сілах. Ці знойдзецца пакупнік і ці дапаможа продаж узбраення ўтрымацца беларускай эканоміцы?

На гэтае пытанне сайту «Завтра твоей страны» адказвае эканаміст Леў Марголін.

«Продаж узбраення ніякім чынам не зможа дапамагчы беларускай эканоміцы, таму што цяпер не 1990-я гады, калі прадавалі савецкую спадчыну і, не выключана, што Беларусь дапамагала Расеі, маючы з гэтага сваю долю, - лічыць ён. - Цяпер гаворка можа ісці пра нязначныя лішкі, што стаяць на ўзбраенні, і перш за ўсё пра радыёэлектронную прадукцыю, якую вырабляюць беларускія прадпрыемствы.

Але гэтай прадукцыі, на думку эксперта, складана канкураваць з тым, што вырабляецца ў Паўднёва-Усходняй Азіі ці Еўропе. І нават з тым, што зараз заходнія інвестары пачынаюць вырабляць у Расеі. Вось чаму гаворка не можа ісці пра нейкія сур'ёзныя аб'ёмы».

Адзіны выхад, які можа адтэрмінаваць крызіс і папоўніць казну, - гэта продаж актываў.

«Вось калі б адразу можна было ачысціць усе склады на 3 мільярды даляраў, гэта было б істотна. Але пакуль ніякіх сур'ёзных вынікаў не відаць, - канстатуе Леў Марголін. - Як правіла, у ход ідуць хітрыкі, якія могуць разгрузіць запасы складской прадукцыі, але павялічыць дэбіторскую запазычанасць. Гэта значыць, накіраваныя на тое, каб дагадзіць начальству, а не на тое, каб напоўніць казну. Я не бачу сур'ёзных крыніц, за выключэннем магчымасці продажу тых ці іншых актываў».

Нагадаем, учора Лукашэнка запатрабаваў нарасціць продаж зброі.

«Я хацеў бы, каб усе па-гаспадарску аднесліся да лішкаў прадукцыі ваеннага прызначэння, якія ёсць ва Узброеных сілах. Ад іх, вядома ж, трэба пазбаўляцца, пакуль гэтая прадукцыя не састарэла, патрэбная камусьці», - сказаў кіраўнік на нарадзе аб далейшых напрамках будаўніцтва і развіцця Узброеных сіл Беларусі.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках