4 траўня 2024, Субота, 15:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Маладыя дэмакраты»: Да нас прычапіліся па дробязях

9
«Маладыя дэмакраты»: Да нас прычапіліся па дробязях

Вярхоўны суд падтрымаў рашэнне Мінюста адмовіць у рэгістрацыі грамадскаму аб'яднанню «Маладыя дэмакраты».

Аб'яднанню, якое з'яўляецца моладзевым крылом Аб'яднанай грамадзянскай партыі, Міністэрства юстыцыі адмовіла ў рэгістрацыі ў чэрвені 2013 года.

«У ходзе праведзенай праверкі дакладнасці прадстаўленых для дзяржаўнай рэгістрацыі МГА «Маладыя дэмакраты» дакументаў устаноўленыя шматлікія парушэнні», - заявілі тады ў прэс-службе Мінюста.

У прыватнасці, як запэўніваюць у прэс-службе, у спісах заснавальнікаў арганізацыі не ўтрымліваюцца ўсе звесткі, устаноўленыя законам «Аб грамадскіх аб'яднаннях», з прадстаўленых дакументаў таксама бачна, што «асобы прысутных на ўстаноўчай канферэнцыі не сведчыліся».

Акрамя таго, праінфармавалі ў Мінюсце, пры правядзенні выбарачнай праверкі звестак аб асобах, якiя ўтрымлiваюцца ва ўказаных спісах, устаноўлена, што ў дачыненні да шэрагу заснавальнікаў аб'яднання ад Гродзенскай вобласці ўказаныя недакладныя звесткі, у сувязі з чым дадзеныя спісы прызнаныя несапраўднымі.

«Мы чакалі, што будзе адмова, таму што дадзенае рашэнне Мінюста ляжыць выключна ў палітычнай плоскасці. Нейкія дзеянні мы наўрад ці будзем прадпрымаць і працягнем працу ў тым фармаце, у якім існуем цяпер. Ёсць палажэнне АГП пра моладзевую арганізацыю партыі, і яно ў нейкай ступені нас затуляе, хоць артыкул 193 частка 1 Крымінальнага кодэкса Беларусі ніхто не адмяняў, і пэўныя асцярогі існуюць. На самой справе, Мінюст чапляўся да дробязяў, але нават па законе на выпраўленне гэтых недахопаў даецца месяц. Але нам ніхто нават не прапанаваў іх выправіць, і Мінюст проста вырашыў адмовіць нам у рэгістрацыі на падставе гэтых дробязяў», - заявіў у інтэрв'ю сайту charter97.org актывіст «Маладых дэмакратаў» Зміцер Кавалгін.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках