4 траўня 2024, Субота, 22:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Авіядэбашыру Кабалаву працягнулі арышт на паўгода

10
Авіядэбашыру Кабалаву працягнулі арышт на паўгода

Затрыманага ў Беларусі Сяргея Кабалава будуць судзіць у Маскве.

Раней саратаўскі бізнесмен, які ўчыніў дэбош на борце самалёта, быў дэпартаваны з нашай краіны ў Расейскую Федэрацыю, праваахоўныя органы якой абвясцілі яго ў міжнародны вышук. Падсуднаму пагражае да 12 гадоў турмы. Сёння абласны суд правёў папярэдняе судовае пасяджэнне, падчас якога тэрмін яго ўтрымання пад вартай быў падоўжаны яшчэ на паўгода - да 12 лютага 2014 года, паведамляе РІА «Новости».

У ходзе папярэдніх слуханняў Сяргей Кабалаў таксама папрасіў суд, каб яго справа разглядалася з удзелам прысяжных. Адбор засядацеляў прызначаны на 10 верасня.

Журналісты і эксперты лічаць, што гучная справа саратаўскага бізнесмена набліжаецца да лагічнага завяршэння. Яму прад'яўленыя абвінавачванні адразу па двух артыкулах КК Расеі - прычыненне лёгкай шкоды здароўю з хуліганскіх памкненняў і замах на крадзеж паветранага транспарту. Калі пракурорам усё ж такі ўдасца даказаць, што паводзіны Кабалава былі не п'янай балбатнёй, а злачынствам, то яму пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі, піша «Комсомольская правда».

Адвакат Сяргея Кабалова лічыць, што ў яго дзеяннях «адсутнічае склад злачынства», аднак абмінуць пакарання не атрымаецца. Гэта паказальная лупцоўка, як з Pussy Riot, перакананы абаронца, маючы на ўвазе гучны працэс над трыма актывісткамі, якія зладзілі акцыю, названую панк-малебнам, у Храме Хрыста Збавіцеля.

Нагадаем, саратаўскі прадпрымальнік Сяргей Кабалаў 11 студзеня 2013 года ўчыніў п'яны дэбош на борце самалёта, які выконваў рэйс Масква - Хургада. У прыватнасці, расеец нецэнзурна лаяўся і ўдарыў бортправадніка.

Мужчыну з цяжкасцю ўдалося суцішыць, у Егіпце яго на кароткі час затрымалі паліцыянты, але хутка адпусцілі. Затым Сяргей Кабалаў здаў зваротны квіток і на два месяцы знік з поля зроку расейскіх праваахоўных органаў. 7 сакавіка Кабалава затрымалі ў Гродзенскай вобласці Беларусі, куды ён прыбыў у канцы студзеня з тэрыторыі суседняй Украіны. Пасля гэтага ён быў экстрадаваны ў Расею, дзе да таго часу быў абвешчаны ў міжнародны вышук.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках