4 траўня 2024, Субота, 11:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайскоўцы хаваюць ад журналістаў сакрэтныя шкілеты (Відэа)

62
Вайскоўцы хаваюць ад журналістаў сакрэтныя шкілеты (Відэа)

У цэнтры Магілёва выяўленыя чалавечыя рэшткі.

Журналістка Аліна Скрабунова і аператар Яўген Глушкоў натыкнуліся на неабгароджаную будаўнічую пляцоўку практычна ў цэнтры Магілёва. Увагау прыцягнула тое, што работамі займаліся салдаты. Падышоўшы бліжэй, яны заўважылі чатыры шкілета, якія ляжалі на цэлафанавых пакетах, паведамляе «Белсат».

На пытанні салдаты адказваць адмаўляліся, паведаміўшы толькі, што нават інфармацыя пра іх вайсковую частку - сакрэтная. Неўзабаве да журналістаў падбег старэйшы сяржант Н.А. Еўтух і запатрабаваў даць акрэдытацыю ад Міністэрства абароны.

Як будаўнічая пляцоўка ператварылася ў ваенны аб'ект і чаму раскопкамі займаюцца шараговыя салдаты замест археолагаў - сяржант не патлумачыў, толькі ўпарта спрабаваў перашкодзіць здымкам і біў па камеры. Чалавек у цывільным адзенні і камуфляжных штанах нахабна заявіў, што пляцоўка агароджаная, і журналісты без дазволу праніклі на аб'ект. На відэа выдатна відаць, што ніякага плота вакол няма, і ў некалькіх метрах ад глыбокіх ям гуляюць дзеці.

Сяржант выклікаў на дапамогу міліцыянтаў, але аператар вырашыў не чакаць прыезду супрацоўнікаў міліцыі. Тыя ж хацелі затрымаць журналістку Аліну Скрабунову, аднак ніяк не маглі прыдумаць, у чым бы яе абвінаваціць. Нарэшце і дзяўчыну адпусцілі.

Цікава, што сёння інфармацыйны партал «Могилевские ведомости» прыадчыніў таямніцу чалавечых парэшткаў. Гэта былі целы салдатаў, якія загінулі падчас Другой сусветнай вайны, а «сакрэтная» частка апынулася 52-м спецыялізаваным пошукавым батальёнам Міністэрства абароны. Навошта было ісці на канфлікт з незалежнымі журналістамі і пагражаць затрыманнем, замест таго, каб проста растлумачыць сітуацыю - незразумела.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках