12 траўня 2024, Нядзеля, 11:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Занкавец і Мікульчык стануць асістэнтамі Хэнлана

2
Занкавец і Мікульчык стануць асістэнтамі Хэнлана

Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі ў хакеі Глен Хэнлан вызначыўся са сваімі асістэнтамі.

Імі сталі беларускія спецыялісты Эдуард Занкавец і Алег Мікульчык.

Эдуард Занкавец мае вялікі досвед працы з камандай. Ён ужо быў галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай у сезонах 2010-2011, а таксама асістэнтам галоўнага трэнера зборнай у перыяд з 2005-га да 2009-га, прычым на чэмпіянатах свету 2005, 2006 і 2009 Эдуард Занкавец дапамагаў Глену Хэнлану, піша партал hockey.by.

У перыяд з 2005 да 2007 года Занкавец кіраваў моладзевай зборнай Беларусі (U-20), якую вывеў у эліту ў снежні 2005 года.

У якасці гульца нацыянальнай зборнай Беларусі Эдуард Занкавец ўдзельнічаў у чатырох чэмпіянатах свету (1994, 1995, 1996, 2002) і дзвюх Алімпіядах (1998 і 2002). У 1993 годзе ён прызнаваўся лепшым гульцом Беларусі.

Што да Алега Мікульчыка, то ў камандзе Хэнлана ён будзе працаваць упершыню. А вось з Эдуардам Занкаўцом іх шляхі раней перасякаліся - у сезоне 2006-2007 Мікульчык быў асістэнтам галоўнага трэнера ў моладзевай зборнай краіны. Крыху пазней, у сезоне 2010-2011, Алег Мікульчык займаў ужо пасаду галоўнага трэнера «маладзі», аднак тая каманда на хатнім чэмпіянаце свету-2011 у Бабруйску не здолела развязаць задачу выхаду ў эліту, саступіўшы першае месца латвійцам.

Таксама варта адзначыць, што перад прыходам у нацыянальную зборную Алег Мікульчык правёў два сезоны на Украіне і, у якасці галоўнага трэнера каманды «Данбас-2», двойчы здабываў мясцовае першынство.

У якасці гульца нацыянальнай зборнай Беларусі Алег Мікульчык ўдзельнічаў у чатырох чэмпіянатах свету (1998, 1999, 2001, 2005) і адной Алімпіядзе (2002). Дарэчы, Алег Мікульчык з'яўляецца першым выхаванцам беларускага хакея, які адыграў за нацыянальную зборную СССР.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках