11 траўня 2024, Субота, 12:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міжнародны Катынскі мотапрабег пройдзе праз Беларусь

4
Міжнародны Катынскі мотапрабег пройдзе праз Беларусь

24 жніўня ў Варшаве стартуе XIII Міжнародны Катынскі мотапрабег працягласцю сем тысяч кіламетраў.

Ён пройдзе праз Польшчу, Літву, Беларусь, Расею і Украіну. Мэта мотапрабегу - наведванне месцаў, звязаных з катынскім расстрэлам, сустрэчы з прадстаўнікамі польскай меншасці, дабрачынная дзейнасць і развіццё міжнародных сувязяў.

Удзельнікі прабегу ў Беларусі наведаюць Ашмяны, Ліду, Менск і іншыя населеныя пункты. Таксама яны пабываюць ва ўрочышчы Курапаты - месцы масавага расстрэлу ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. У Нацыянальным некропалі яны ўскладуць кветкі і памоляцца за ўсіх забітых і пахаваных там.

У Беларусі ўдзельнікі акцыі будуць з 27 да 29 жніўня.

У прабегу прымаюць удзел матацыклісты з Польшчы, ЗША, Канады, Аўстраліі, Германіі, Францыі і іншых еўрапейскіх краін. Да іх далучацца таксама байкеры з Літвы, Беларусі, Расеі і Украіны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках