12 траўня 2024, Нядзеля, 1:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэракты ў Лібане: 42 загінулых, сотні параненых (Відэа)

12

У горадзе Трыпалі на поўначы Лібана прагрымелі два выбухі.

Загінулі 42 чалавекі, у спісах пацярпелых лічацца ўжо блізу 400 жыхароў Трыпалі, паведамляе BBC.

Адзін з выбухаў адбыўся адразу пасля заканчэння пятнічных малітваў у мячэці Аль-Таква, якую наведвае аўтарытэтны суніцкі прапаведнік шэйх Салем Рафіі. Сам ён не пацярпеў. Многія мяркуюць, што арганізатары выбухаў спадзяваліся яго забіць.

Другі выбух адбыўся праз пяць хвілін у мячэці Аль-Салам.

Фото: Reuters

Праз грамадзянскую вайну ў суседняй Сірыі стасункі паміж сунітамі і алавітамі ў Трыпалі сталі напружанымі.

Шэйх Салем Рафіі - адзін з самых паважаных суніцкіх лідараў у Ліване. Ён выступае супраць шыіцкага руху «Хэзбала» і заклікаў суніцкую моладзь Лівана далучыцца да сірыйскіх паўстанцаў. Паводле некаторых непацверджаных паведамленняў, шэйх Рафіі прамаўляў пропаведзь у мячэці Аль-Таква.

Імам мячэці Аль-Салам таксама з'яўляецца апанэнтам руху «Хэзбала».

Ніхто не ўзяў на сябе адказнасць за гэтыя выбухі. Аналітыкі цяпер асцерагаюцца, што ў Ліване можа пачацца серыя нападаў ў адказ, як гэта адбылося ў Іраку.

Прадстаўнікі «Хэзбалы» асудзілі гэтыя выбухі, заявіўшы, што мэтай іх арганізатараў з'яўляецца спроба пасеяць варожасць сярод розных абшчын лібанцаў.

Прэм'ер-міністр Лібана Наджыб Мікаці і прэзідэнт краіны Мішэль Сулэйман таксама асудзілі гэтыя выбухі і заклікалі жыхароў краіны аб'яднацца супраць гвалту.

У Трыпалі жыве блізу 200 тысяч чалавек. Гэта другі велічынёй горад Лібана. Большасць насельніцтва ў Трыпалі складаюць суніты, яны ў цэлым падтрымліваюць сірыйскую апазіцыю. У горадзе таксама пражываюць алавіты, якія выступаюць у падтрымку прэзідэнта Сірыі Башара Асада.

Тыдзень таму ў шыіцкім раёне Бэйруце быў падарваны аўтамабіль, у выніку чаго загінулі дзясяткі чалавек.

У чэрвені ў выніку баёў паміж сунітамі і алавітамі ў Трыпалі загінулі некалькі дзясяткаў чалавек.

Варожыя бакі ўжывалі гранатамёты, мінамёты і аўтаматы. Баі закранулі шмат якія кварталы горада.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках