13 траўня 2024, панядзелак, 15:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Агент Грабоўскага: Міхаіл будзе гуляць за «Вашынгтон», яго мэта - кубак Стэнлі

8
Агент Грабоўскага: Міхаіл будзе гуляць за «Вашынгтон», яго мэта - кубак Стэнлі

Гары Грынстын упэўнены, што беларускага хакеіста чакае «выдатная кар'ера».

Пра гэта ён заявіў, каментуючы пераход Міхаіла Грабоўскага ў «Вашынгтон», піша goals.by.

«Галоўны трэнер «Вашынгтона» Адам Оўтс уразіў нас, вельмі ўразіў. Яшчэ будучы гульцом, ён быў сумленным хакеістам. Мы размаўлялі з Оўтс, і, што больш важна, трэнер асабіста гутарыў з Міхаілам. Яго энтузіязм пераканаў нас зрабіць выбар на карысць «Вашынгтона».

Што да сітуацыі з галоўным трэнерам «Таронта», хачу адзначыць, што трэнер заўсёды мае рацыю. Я не першы год у хакеі, калі з'яўляюцца нейкія супярэчнасці паміж гульцом і трэнерам, агент павінен разбіраць сітуацыю з генеральным дырэктарам каманды. Шчыра кажучы, у мяне няма рознагалоссяў з Карлайлам. Я па-ранейшаму перакананы, што ён добры трэнер, і жадаю поспехаў «Таронта».

Узровень гульні Грабоўскага? Усе ведаюць пра ягоныя здольнасці. Чаму ён набраў мала балаў у мінулым сезоне? Па-першае, сезон быў карацейшы, чым звычайна. Калі б сезон не быў скарочаным, Міхаіл закінуў бы сваіх 20 шайбаў. Па-другое, яму даводзілася гуляць у трэцім і чацвёртым звяне.

Грабоўскі любіць «Таронта», у іх выдатная арганізацыя. Цяпер у яго іншы дом ды іншая арганізацыя. Ён будзе гуляць за «Вашынгтон» і яго мэта - Кубак Стэнлі. Міхаілу 29 гадоў, яго яшчэ чакае бліскучая хакейная кар'ера», - сказаў Гары Грынстын.

Як стала вядома сёння, найлепшы беларускі хакеіст будзе гуляць за клуб НХЛ «Вашынгтон Кэпіталс».

Кантракт разлічаны на 1 год.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках